Свята-Крыжаўзвіжанская капліца (Ленін)
Appearance
Капліца | |
Свята-Крыжаўзвіжанская капліца | |
---|---|
![]() Свята-Крыжаўзвіжанская капліца ў 2010 годзе | |
52°20′27,30″ пн. ш. 27°29′24,48″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Ленін |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1863 год |
Свята-Крыжаўзвіжанская капліца — драўляная праваслаўная капліца ў аграгарадку Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1870-я гадах з дрэва ў гонар вызвалення сялян ад прыгону.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D0%B2%D1%96%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%2801%29.jpg/220px-%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D0%B2%D1%96%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%2801%29.jpg)
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Капліца вырашана цэнтрычным чатырохгранным аб'ёмам, шатровы дах якога завершаны маляўнічым 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі). Франтальны фасад вылучаны арачным праёмам увахода, над якім прафіляваны карніз выгінаецца ў кілепадобную арку з круглай разеткай у тымнапе.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць. Дакументальна-гістарычная хроніка Жыткавіцкага раёна. Мн., 1994. С. 240.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Крыжаўзвіжанская капліца (Ленін) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская капліца (Ленін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)